У склад каманды Астравецкага раёна ўвайшлі супрацоўнікі Беларускай АЭС: інжынер вытворча-тэхнічнага аддзелу Анастасія Гаслаўская і начальнік змены рэактарнага цэху Вадзім Матвiйчук.
На пяцікіламетровай дыстанцыі Анастасія Гаслаўская паказала другі вынік сярод удзельніц сваёй узроставай катэгорыі. А на трасе ў 10 км Вадзім Матвiйчук стаў чацвёртым сярод бегуноў сваёй групы.