12 студзеня ў 19.57 першы энергаблок Беларускай атамнай электрастанцыі выведзены на намінальны ўзровень магутнасці.
Цеплавая магутнасць блока складае 3 200 МВт, электрычная магутнасць – 1170 МВт. На гэтым узроўні магутнасці на энергаблоку ў адпаведнасці з праграмай этапу вопытна-прамысловай эксплуатацыі, працягнуцца статычныя і дынамічныя выпрабаванні.
Пасля іх паспяховага завяршэння, на працягу 15 сутак будзе праведзена комплекснае апрабаванне абсталявання і сістэм энергаблоку на намінальнай магутнасці.
У прамысловую эксплуатацыю энергаблок ва ўстаноўленым парадку будзе прыняты прыёмачнай камісіяй пасля паспяховага завяршэння комплекснага апрабавання абсталявання.