Першы паядынак супраць каманды Гродзенскіх электрычных сетак скончыўся з лікам 3:1 на карысць атамнай электрастанцыі. Наступнага апанента, Лідскія электрычныя сеткі, каманда Беларускай АЭС перамагла з лікам 3:0, чым забяспечыла сабе выхад у паўфінал.
У фінал турніру каманда астравецкіх атамшчыкаў прайшла, абыграўшы каманду Гродзенскай ЦЭЦ-2. У вырашальнай гульні нашу каманду чакаў дзесяціразовы пераможца галіновага турніру па міні-футболе – Гродзенскія цеплавыя сеткі. Тым не менш, у нашы вароты трапіў толькі адзін мяч. Вынік – 0:1 і другое месца ў турніры.