Дарагія сябры!
Калі вы хочаце больш даведацца пра Беларускую АЭС,
Калі вас цікавіць атамная энергетыка,
Калі вам патрэбна інфармацыя пра тое, як працуе атамная электрастанцыя і як забяспечваецца яе бяспека,
Калі вы хочаце ведаць, дзе і якіх спецыялістаў рыхтуюць для работы на АЭС -
наведайце Інфармацыйныя цэнтры Беларускай атамнай электрастанцыі!
Па вашым жаданні мы правядзем цікавыя пазнавальныя экскурсіі або ў Інфармацыйным цэнтры АЭС у г. Астраўцы, або ў Інфармацыйным цэнтры АЭС, размешчаным у Вучэбна-трэніровачным цэнтры АЭС (ВТЦ) у непасрэднай блізкасці ад вытворчай пляцоўкі Беларускай атамнай электрастанцыі!
Склад экскурсійных груп - ад 1 да 30 чалавек.
Для таго, каб наведаць інфармацыйны цэнтр АЭС у Астраўцы,
дастатковай патэлефанаваць па нумары +375 1591 46 605 і ўзгадніць з нашымі спецыялістамі дату і час прыезду.
Наведванне інфармацыйнага цэнтру АЭС у ВТЦ ажыццяўляецца па папярэдняй пісьмовай заяўцы.
Заяўка складаецца ў адвольнай форме, з указаннем прозвішча, імя і імя па бацьку наведвальнікаў, месца іх працы або вучобы, а таксама жадаемай даты і часу прыезду.
Заяўку трэба даслаць на электронны адрас Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду. за 7 дзён да прыезду і патэлефанаваць на нумар +375 1591 46 605 для таго, каб узгадніць дэталі прыезду.
Экскурсіі ў інфармацыйных цэнтрах праводзяцца БЯСПЛАТНА!
Адрас Інфармацыйнага цэнтру АЭС у г. Астраўцы: вул. Усходняя, 18 А.
Адрас Інфармацыйнага цэнтру АЭС у ВТЦ: г.Астравец, пляцоўка будаўніцтва Беларускай АЭС.
Скануйце QR-код і пракладзіце маршрут на Беларускую АЭС
Мы працуем:
Панядзелак - чацвер з 8.00 да 16.42
Пятніца з 8.00 да 15.42
Субота, Нядзеля – ВЫХАДНЫ.