Абмеркаваць пытанні падтрымкі новых энергаблокаў, фарміравання культуры ядзернай бяспекі, падрыхтоўкі кваліфікаванага персаналу сабраліся больш за 100 чалавек – эксперты з Расіі, Вялікабрытаніі, Францыі, Венгрыі, Японіі, Кітая, Пакістана, Фінляндыі, ААЭ і іншых краін, прадстаўнікі МАГАТЭ і Беларускай АЭС.
У цырымоніі адкрыцця канферэнцыі ўзялі ўдзел старшыня САА АЭС Жак Регальдо, дырэктар Маскоўскага цэнтра САА АЭС Васіль Аксёнаў і іншыя. З беларускага боку — намеснік Прэм'ер-міністра Рэспублікі Беларусь Уладзімір Сямашка, Міністр энергетыкі Уладзімір Патупчык, генеральны дырэктар дзяржаўнага прадпрыемства «Беларуская АЭС» Міхаіл Філімонаў.
1 чэрвеня ўдзельнікі канферэнцыі наведаюць будаўнічую пляцоўку Беларускай АЭС і ацэняць прагрэс у будаўніцтве атамнай станцыі.