З раніцы журналістаў сустракалі ў інфармацыйным цэнтры Беларускай АЭС. З прывітальным словам да ўдзельнікаў прэс-тура звярнуўся намеснік Міністра энергетыкі Рэспублікі Беларусь М. І. Міхадзюк. Журналістам прадэманстравалі відэаролік аб мантажы корпуса рэактара энергаблока №1, а намеснік генеральнага дырэктара А. В. Баркун распавёў прэсе аб ходзе збудавання атамнай электрастанцыі і горада Астраўца.
Затым журналісты агледзелі новыя жылыя мікрараёны горада і адправіліся на будаўнічую пляцоўку, дзе азнаёміліся з вытворчай базай АЭС і ацанілі маштаб будаўніцтва з вышыні назіральнай пляцоўкі.
Не менш цікавая праграма чакала ўдзельнікаў прэс-тура на пляцоўцы збудавання атамнай электрастанцыі. Тут да журналістаў далучыліся начальнік рэактарнага цэха А. І. Канюка і намеснік начальніка турбіннага цэха Д. М. Крывiн. Удзельнікі прэс-тура пабывалі ў цэнтральным зале будынка рэактара на вышынi +26,00 і машыннай зале энергаблока №1, а таксама агледзелі будынак КРПЭ.
У ходзе наведвання вучэбна-трэніровачнага цэнтра журналісты атрымалі магчымасць пазнаёміцца з сістэмай падрыхтоўкі персаналу Беларускай АЭС. Тут прадстаўнікі СМІ папрысутнічалі на трэніроўцы змены блока. Спецыяльна для журналістаў з дапамогай поўнамаштабнага трэнажора спецыялісты АЭС змадэлявалі аварыйную сітуацыю.
Па завяршэнні прэс-тура адбылася прэс-канферэнцыя з удзелам намесніка Міністра энергетыкі Міхадзюка М. І., генеральнага дырэктара дзяржаўнага прадпрыемства «Беларуская АЭС» Філімонава М. В., намесніка генеральнага дырэктара Баркуна А. В., галоўнага інжынера Бондара А. М., у ходзе якой журналісты змаглі атрымаць вычарпальныя адказы з першых вуснаў на свае пытанні.