У новую вайсковую частку, створаную для аховы Беларускай АЭС, для нясення службы прыбыла першая група вайскоўцаў-кантрактнікаў, паведаміў намеснік міністра ўнутраных спраў - камандуючы ўнутранымі войскамі Юрый Караеў на ўрачыстым сходзе ў гонар Дня абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл Беларусі ў Палацы Рэспублікі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
"Спецыяльны батальён па ахове асабліва важных дзяржаўных аб'ектаў і спецыяльных грузаў перасяліўся на месца пастаяннай дыслакацыі для аховы БелАЭС і працягвае фарміраванне, - сказаў Юрый Караеў. - Ахоўваць станцыю трэба за паўгода да завозки ядзернага паліва. Туды ўжо набраныя падрыхтаваныя салдаты-кантрактнікі, афіцэры і прапаршчыкі. Пакуль мы не спяшаемся прымаць на аб'ект салдат тэрміновай службы, бо баявой працы для іх няма".
Ідзе зладжванне батальёна, праверка яго баявой падрыхтоўкі.