На пляцоўцы аднаго з галоўных энергетычных гігантаў Вольга Мікалаеўна правяла сустрэчу з прадстаўнікамі БелАЭС на чале з генеральным дырэктарам Сяргеем Алегавічам Бабовічам. Атмасфера адкрытага дыялогу дазволіла абмеркаваць шырокі спектр пытанняў, ад стратэгічных задач развіцця краіны да канкрэтных крокаў па ўмацаванні партыйных структур у рэгіёне.
Удзельнікі дыялогу падкрэслілі, што ўдзел членаў партыі ў грамадска-палітычным жыцці краіны з'яўляецца неад'емнай часткай яе развіцця. Абмяркоўваліся формы і метады павышэння грамадзянскай актыўнасці, роля партыйцаў у фарміраванні грамадскай думкі і падтрымцы дзяржаўных ініцыятыў.
Асаблівае значэнне было нададзена пытанням прыцягнення моладзі ў партыйны рух. Была падкрэслена неабходнасць стварэння прывабных умоў для ініцыятыўнай моладзі, развіцця маладзёжных крылаў і структур, такіх як "Iскра". Мэта – выхаванне новага пакалення лідараў, гатовых прымаць адказнасць за будучыню краіны.
Па выніках сустрэчы ўдзельнікі мерапрыемства абмяняліся памятнымі сувенірамі.
У знак удзячнасці за візіт і плённы дыялог генеральны дырэктар Беларускай АЭС Сяргей Бабовіч паднёс Вользе Чамаданавай маскотаў атамнай электрастанцыі – Нукліка і Атамку.
Візіт Вольгі Чамаданавай на БелАЭС стаў яркім сведчаннем таго, што партыя "Белая Русь" не толькі актыўна ўдзельнічае ў фарміраванні палітычнага ландшафту краіны, але і імкнецца быць на перадавой тэхналагічнага прагрэсу, залучаючы ў гэты працэс самыя прагрэсіўныя сілы грамадства, у першую чаргу – маладое пакаленне.