У міжнароднай канферэнцыі прымаюць удзел намеснік генеральнага дырэктара па бяспецы, рэжыму і кадрах Уладзімір Грэцкі і начальнік цэнтра кібербяспекі Аляксандр Алянцэвiч.
Сярод ключавых тэм канферэнцыі:
- Апошнія тэндэнцыі ў прамысловай кібербяспецы і новыя вектары пагроз.
- Вопыт стварэння аператыўна-аналітычных цэнтраў кібербяспекі для прамысловых аб'ектаў (OT SOC).
- Страхаванне кіберрызык.
- Кібербяспека транспартнай галіны.
XIII канферэнцыя па прамысловай кібербяспецы прадстаўляе пляцоўку для адкрытага дыялогу, прысвечанага міжнароднаму супрацоўніцтву, і дазволіць прадстаўнікам Беларускай АЭС азнаёміцца з лепшымі сусветнымі практыкамі ў галіне пабудовы комплекснай кіберабароны, паглыбіць прафесійныя веды і ўкараніць перадавыя метады абароны інфармацыйных сістэм, забяспечваючы яшчэ больш высокі ўзровень бяспекі станцыі.