Кіраўнік Беларускай АЭС адзначыў, выбітную ролю Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Аляксандра Рыгоравіча Лукашэнкі, як у рэалізацыі праекта першай Беларускай АЭС, так і ў стварэнні дастойных умоў працы для работнікаў атамнай электрастанцыі.
"Такіх умоў больш няма нідзе", - падкрэсліў Сяргей Алегавіч.
Генеральны дырэктар запэўніў маладых спецыялістаў, што кіраўніцтва прадпрыемства прыкладзе ўсе намаганні для таго, каб стварыць умовы для развіцця патэнцыялу кожнага маладога работніка. Аднак адказнасць за рэалізацыю прафесійнай кар'еры ляжыць, перш за ўсё, на саміх маладых работніках.
Кіраўнік прадпрыемства праінфармаваў маладых спецыялістаў аб асаблівасцях праекта Беларускай АЭС заўважыўшы, што ў прафесійнай супольнасці атамных энергетыкаў свету гэты праект, па праве, лічыцца лепшым.
"Мы працуем з лепшай тэхналогіяй у атамнай энергетыцы" - адзначыў генеральны дырэктар.
Аб збудаванні Беларускай АЭС расказаў маладым спецыялістам першы кіраўнік Беларускай АЭС Міхаіл Васільевіч Філімонаў. Міхаіл Васільевіч заклікаў моладзь з самага пачатку заняць актыўную пазіцыю як у прафесійнай кар'еры, так і ў грамадскім жыцці краіны.
Кіраўнік групы ідэалагічнай работы Шушкевіч С.Л. расказала, што на прадпрыемстве вядзецца планамерная работа па рэалізацыі асноўных напрамкаў дзяржаўнай маладзёжнай палітыкі і ўключэнні моладзі ў працоўнае і грамадскае жыццё калектыву.
Прагучалі словы віншавання і пажаданні ад намесніка старшыні прафсаюзнага камітэта Пылінскай М.Л. Яна пазнаёміла маладых спецыялістаў з асноўнымі палажэннямі калектыўнай дамовы, падрабязней спыніўся на сацыяльнай абароне моладзі.
Сакратар першаснай арганізацыі ДП "БелАЭС" ГА "БРСМ" Ягор Бурачонак выступіў з невялікім аповедам аб дзейнасці маладзёжнай арганізацыі, пералічыўшы яе перавагі і магчымасці.
Дарэчы, усе маладыя спецыялісты, якія прыбылі на працу, з'яўляюцца членамі БРСМ.
Падчас дыялогу былі дадзены адказы на пытанні, якія цікавяць нашу моладзь.
Па заканчэнні ўрачыстага мерапрыемства маладым спецыялістам уручылі кнігі "За цябе, Беларусь!". Выданне прысвечана 80-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Кніга ахоплівае значны перыяд гісторыі, паказвае моц і непакорлівасць беларускага народа ў 1941–1944 гадах.
Прафсаюзны камітэт на памяць маладым спецыялістам уручыў заплечнікі з лагатыпам арганізацыі.
Удзельнікі сустрэчы заклікалі маладых людзей быць актыўнымі і ініцыятыўнымі - як у вытворчай, так і грамадскім жыцці прадпрыемстваў. Бо таленавітыя і мэтанакіраваныя спецыялісты заўсёды запатрабаваны, перад імі адкрыты ўсе магчымасці.