Медалямі за "Працоўныя заслугі" ўзнагароджаны:
- Быльчынскі Сяргей Мікалаевіч, намеснік галоўнага інжынера па рамонце АЭС;
- Горын Уладзімір Дзмітрыевіч, намеснік галоўнага інжынера па падрыхтоўцы персаналу - начальнік ВТЦ у 2017-2022 гг.;
- Емяльянаў Валерый Юр'евіч, намеснік начальніка службы бяспекі АЭС;
- Казлоў Віталь Уладзіміравіч, электразваршчык ручной зваркі ўчастка зваркі цэха цэнтралізаванага рамонту;
- Лагун Дзмітрый Сяргеевіч, начальнік цэха вентыляцыі і кандыцыянавання АЭС;
- Лазоўскі Андрэй Мікалаевіч, начальнік турбіннага цэха АЭС;
- Лабанаў Яўген Аляксеевіч, начальнік электрычнага цэха АЭС;
- Парамонаў Барыс Пятровіч, намеснік галоўнага інжынера па вытворча-тэхнічным забеспячэнні АЭС - начальнік вытворча-тэхнічнага аддзела;
- Пінчук Андрэй Аляксеевіч, намеснік начальніка ўпраўлення - начальнік аддзела тэхнічнага нагляду УКБ.
Падзяка Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь уручана Бернюкевічу Аляксандру Аляксеевічу, старэйшаму электраманцёру па абслугоўванні электраабсталявання электрастанцый электрычнага цэха АЭС.
Раней, у дні святкавання Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь, Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Рыгоравіч Лукашэнка ўручыў ордэн Працоўнай Славы першаму генеральнаму дырэктару Беларускай АЭС Міхаілу Васільевічу Філімонаву.
Віншуем калег з заслужанымі ўзнагародамі і жадаем новых працоўных поспехаў!