Рэспубліканскае унітарнае прадпрыемства

Беларуская атамная
электрастанцыя

Адрас:

Рэспубліка Беларусь, 231220, Гродзенская вобласць, Астравецкі р-н,

Варнянскі с/с, 2/7, адміністрацыйна-лабараторна-бытавы корпус (00UYA)

Е-mail: belaes@belaes.by

Інфармацыйны цэнтр АЭС: ic@belaes.by

Тэлефоны:

Прыёмная: +375 (1591) 4-53-59, fax: +375 (1591) 4-54-00

Аддзел кадраў: +375 (1591) 45-357; +375 (1591) 46-696

Бухгалтэрыя: +375 (1591) 46-358

Інфармацыйны цэнтр АЭС: +375 1591 46 605

Закупкі: +375 (1591) 4-67-19, +375 (1591) 4-67-34

14.10.2024

Энергаблок №2 Беларускай АЭС уключаны ў сетку

Крыніца: Аддзел інфармацыі і грамадскіх сувязяў

Пасля завяршэння першага планава-папераджальнага рамонту 14 кастрычніка 2024 года энергаблок №2 уключаны ў сетку.

У ходзе ПВР праведзена замена адпрацаванага ядзернага паліва на свежае - у актыўную зону рэактара загружана каля 25% цеплавыдзяляльных зборак са свежым ядзерным палівам.

Акрамя таго, у поўным аб'ёме выканана тэхнічнае абслугоўванне парадку 12 тысяч адзінак абсталявання.  Праведзены эксплуатацыйны кантроль металу абсталявання і трубаправодаў АЭС. У тым ліку, кантроль металу корпуса рэактара. Агульная колькасць аб'ектаў кантролю склала больш за 20 тысяч, уключаючы радыёграфічны кантроль металу 748 зварных злучэнняў.

Для рамонтнай кампаніі было выкарыстана больш за 26 тысяч адзінак ЗIП.

Планава-папераджальны рамонт ажыццёўлены сіламі рамонтнага персаналу Беларускай АЭС, а таксама прыцягнутага персаналу ААТ "Белэнергарамналадка", АТ "Русатам сэрвіс" і АТ "Атамбудэкспарт".

У адпаведнасці з міжнароднай практыкай, штогод планавыя рамонтныя работы праходзяць на кожным энергаблоку АЭС для пацвярджэння надзейнасці абсталявання і тэхналагічных сістэм. Завяршэнне ПВР і ўключэнне ў сетку энергаблока N 2 персанал Беларускай АЭС прысвячае Дню маці і жадае, каб гэты святочны дзень стаў трохі святлей!

Апошняя змена 14.10.2024
© 2010- Дзяржаўнае прадпрыемства «Беларуская АЭС». Ўсе правы абаронены. Пры любым выкарыстанні матэрыялаў сайта, актыўная спасылка на www.belaes.by абавязковая.
На сайце працуе сістэма праверкі памылак. Выявіўшы недакладнасць у тэксце, вылучыце яе і націсніце Ctrl + Enter.
Яндекс.Метрика
Распрацоўка: ЦВР-Кастрычніцкі
Даслаць паведамленне аб памылцы