У мерапрыемстве прынялі ўдзел прадстаўнікі прадпрыемстваў і арганізацый Астравецкага раёна, воінскіх часцей і падраздзяленняў МНС, дыслакаваных у Астраўцы, грамадскіх арганізацый.
Работнікі Беларускай АЭС, на чале з генеральным дырэктарам прадпрыемства Міхаілам Васільевічам Філімонавым, таксама не засталіся ўбаку і ўшанавалі памяць кожнага, хто цаной свайго жыцця захаваў мір на нашай зямлі, усклаўшы кветкі да мемарыяла ад працоўнага калектыву атамнай электрастанцыі.