Рэспубліканскае унітарнае прадпрыемства

Беларуская атамная
электрастанцыя

Адрас:

Рэспубліка Беларусь, 231220, Гродзенская вобласць, Астравецкі р-н,

Варнянскі с/с, 2/7, адміністрацыйна-лабараторна-бытавы корпус (00UYA)

Е-mail: belaes@belaes.by

Інфармацыйны цэнтр АЭС: ic@belaes.by

Тэлефоны:

Прыёмная: +375 (1591) 4-53-59, fax: +375 (1591) 4-54-00

Аддзел кадраў: +375 (1591) 45-357; +375 (1591) 46-696

Бухгалтэрыя: +375 (1591) 46-358

Інфармацыйны цэнтр АЭС: +375 1591 46 605

26.06.2023

Чытайце ў свежым нумары часопіса «Энергетычная стратэгія»

Крыніца: Аддзел інфармацыі і грамадскіх сувязяў

Ключавая тэма нумара - энергетычная інтэграцыя ў рамках Саюзнай дзяржавы, СНД і Еўразійскага эканамічнага саюза. Гэтай тэме прысвечаны шэраг інфармацыйных паведамленняў, а таксама матэрыялы аб выніках ІІ Еўразійскага эканамічнага форуму і ўдзеле беларускіх энергетыкаў у Міжнароднай выставе «Еўразія - наш дом» («Навіны»). Інтэграцыйная тэматыка атрымала развіццё ў артыкуле дырэктара Дэпартамента энергетыкі ЕЭК У.А. Закрэўскага аб асноўных аспектах забеспячэння энергабяспекі краін ЕАЭС («Прыярытэты»).

Яркай падзеяй для энергетыкі Беларусі стаў пачатак этапа доследна-прамысловай эксплуатацыі другога энергаблока БелАЭС. Яна знайшла адлюстраванне ў блоку навін. Сярод іншых тэм рубрыкі – абноўленая рэдакцыя Дырэктывы №2, лічбавыя тэхналогіі, навіны беларускай і сусветнай энергетыкі.

Пытанням ядзернай бяспекі прысвечаны артыкул аб выкананні Рэспублікай Беларусь абавязацельстваў у рамках Канвенцыі аб ядзернай бяспецы і навуковае даследаванне аб абыходжанні з высокаактыўнымі РАТ, якія ўтвараюцца як у працэсе эксплуатацыі БелАЭС, так і пры вывадзе яе з эксплуатацыі («Ядзерная энергетыка» , «Навука - энергетыцы»).

Пра тое, як рэалізуюцца патрабаванні Дырэктывы №1 у арганізацыях ДВА «Белпалівагаз» і якіх вынікаў атрымалася дасягнуць аб'яднанню ў гэтай працы, можна прачытаць у інтэрв'ю першага намесніка дырэктара ДВА «Белпалівагаз» Д.В. Шаўлоўскага («Бяспека і ахова працы»).

Спецыялістам галіны будзе цікава азнаёміцца з канцэпцыяй стварэння лічбавага двайніка Беларускай энергасістэмы («Электраэнергетыка»), вопытам УП «Гроднааблгаз» па ўкараненні лічбавых праектаў («Газазабеспячэнне»), тэндэнцыямі развіцця сусветнага рынку электраэнергіі («Сусветны досвед»).

Традыцыйна ў часопісе публікуюцца каментары да новых галіновых стандартаў і іншых ТНПА, агляды новых заканадаўчых актаў за май – чэрвень 2023 года («Стандартызацыя і права»).

Больш падрабязна са зместам часопіса можна азнаёміцца тут

Апошняя змена 26.06.2023
© 2010- Дзяржаўнае прадпрыемства «Беларуская АЭС». Ўсе правы абаронены. Пры любым выкарыстанні матэрыялаў сайта, актыўная спасылка на www.belaes.by абавязковая.
На сайце працуе сістэма праверкі памылак. Выявіўшы недакладнасць у тэксце, вылучыце яе і націсніце Ctrl + Enter.
Яндекс.Метрика
Распрацоўка: ЦВР-Кастрычніцкі
Даслаць паведамленне аб памылцы