Этап доследна-прамысловай эксплуатацыі прадугледжвае паэтапнае павышэнне магутнасці рэактарнай устаноўкі энергаблока з 50% да 100% з правядзеннем вялікай колькасці выпрабаванняў тэхналагічных сістэм і абсталявання на розных рэжымах працы блока, у тым ліку з адключэннем ад сеткі.
Усяго такіх выпрабаванняў будзе больш за 200. У цяперашні час ідзе ўздым магутнасці рэактара блока да 75% ад намінальнай.