Візіт ваенных дыпламатаў у інфармацыйны цэнтр стаў часткай азнаямленчай паездкі па краіне, арганізаванай Міністэрствам абароны Рэспублікі Беларусь.
Гасцямі інфармацыйнага цэнтра сталі прадстаўнікі Балгарыі, Казахстана, Польшчы, Германіі, Расіі, ЗША, Турцыі, Кітая, В'етнама і іншых краін.
Ваенныя аташэ з вялікай цікавасцю азнаёміліся з экспазіцыяй інфармацыйнага цэнтра, гісторыяй рэалізацыі праекта Беларускай АЭС, яго асаблівасцямі, сістэмамі бяспекі, падрыхтоўкай персаналу для атамнай электрастанцыі і іншымі пытаннямі.
Падчас экскурсіі, таксама, былі закрануты пытанні бягучага стану і перспектыў развіцця атамнай энергетыкі ў свеце.
Працягнуўся візіт ваенных аташэ экскурсіяй па горадзе Астраўцы і наведваннем каталіцкага храма ў аграгарадку Гервяты.