На выставе будуць прадстаўлены сучасныя праграмна-тэхнічныя комплексы аўтаматызацыі размеркавальных сетак, новыя мадэлі спліт-лічыльнікаў, рэклоўзэраў, прыбораў уліку электраэнергіі, інавацыйныя метады праектавання і 3D-мадэлявання.
Наведвальнікі выставы змогуць убачыць апошнія айчынныя распрацоўкі ў сферы энергазберажэння і энергаэфектыўнасці, у тым ліку сістэмы аўтаматычнага кіравання вулічным асвятленнем і новыя мадэлі святлодыёдных свяцілень. У экспазіцыю таксама ўвойдуць сучасныя VR-трэнажоры для навучання аператыўнага і аператыўна-рамонтнага персаналу энергасістэмы.
Акрамя таго, будзе прэзентавана спецтэхніка газазабяспечваючых арганізацый - перасоўная лабараторыя па дыягностыцы сталёвых газаправодаў, мабільны комплекс па рамонце газаправодаў без адключэння спажыўцоў, лабараторыя метралагічнага кантролю.
Дзелавая праграма форуму ўключае круглыя сталы, семінары, прэзентацыі кампаній-удзельнікаў. На палях форуму запланаваны перамовы арганізацый галіны з прадстаўнікамі расійскіх кампаній, падпісанне пагадненняў аб супрацоўніцтве.
Беларускі энергетычны і экалагічны форум Energy Expo пройдзе ў Мінску з 11 па 14 кастрычніка па адрасе пр. Пераможцаў, 20/2 (Футбольны манеж).