Планам мерапрыемстваў прадугледжаны трансляцыі на экранах калектыўнага карыстання відэаролікаў прафілактычнай накіраванасці; ажыццяўленне праверак супрацьпажарнага стану ў жылым фондзе прадпрыемства; трэніроўкі па эвакуацыі з будынкаў у выпадку ўзнікнення пажару; лекцыі і гутаркі па ахове працы, пажарнай і электрабяспецы, аказанні першай медыцынскай дапамогі і іншыя мерапрыемствы.
Традыцыйна, у дні акцыі наведвальнікаў прымуць інфармацыйныя цэнтры АЭС у горадзе Астраўцы і ў навучальна-трэніровачным цэнтры атамнай электрастанцыі.
Кожны наведвальнік інфармацыйнага цэнтра АЭС атрымае ў падарунак інфармацыйны буклет, у якім у даступнай форме гаворыцца аб бяспецы атамнай энергетыкі.
Аб бяспецы Беларускай АЭС таксама можна даведацца на афіцыйным сайце прадпрыемства www.belaes.by у раздзеле «Бяспека».
Нагадваем, што ўсе экскурсіі ў інфармацыйных цэнтрах Беларускай АЭС праводзяцца выключна на бязвыплатнай аснове!
Запісацца на экскурсію і атрымаць дадатковую інфармацыю можна па тэлефонах 8 (01591) 46 605; 8 (01591) 77975