Спаборніцтвы санітарных дружын прайшлі 17 чэрвеня 2022 года на базе вучэбна-тактычнага палігона пажарнага аварыйна-выратавальнага атрада Гродзенскага абласнога ўпраўлення МНС. У першынстве прынялі ўдзел пераможцы раённых этапаў з розных прадпрыемстваў і арганізацый Гродзенскай вобласці.
Арганізатарамі спаборніцтваў выступілі абласное ўпраўленне МНС, Галоўнае ўпраўленне аховы здароўя аблвыканкама і Гродзенскае абласное добраахвотнае пажарнае таварыства.
У спаборніцтвах сярод санітарных дружын прынялі ўдзел 17 каманд.
Удзельнікі павінны былі пераадолець 5 этапаў, падчас якіх трэба было прадэманстраваць уменне аказваць пацярпелым розныя віды першай даўрачэбнай дапамогі.
Суддзі правяралі табельнае абсталяванне санітарнай дружыны, уменне хутка апранаць супрацьгаз на сябе і пацярпелага, працу дружыны ў ачагу камбінаванага паражэння, хімічнага паражэння і ў ачагу інфекцыйнага захворвання. Камандзіры праходзілі тэсціраванне.
У гэтым годзе задача ўскладнілася яшчэ і тым, што паказаць усе свае навыкі неабходна было як мага хутчэй, пры гэтым, не дапусціўшы памылак у паслядоўнасці аказання дапамогі.
Вынік спаборніцтваў складаўся з сумы месцаў, занятых на ўсіх этапах спаборніцтва. Каманда Беларускай АЭС заняла 3 прызавыя месцы з 6 магчымых:
1 месца - у працы дружыны ў ачагу інфекцыйнага захворвання.
3 месца - у паказе табельнага абсталявання і надзяванні супрацьгазаў.
3 месца – за працу дружыны ў ачагу камбінаванага паражэння.
Па суме занятых месцаў санітарная дружына Беларускай атамнай электрастанцыі паказала высокі вынік, заняўшы другое агульнакаманднае месца!