Высокую ацэнку атрымала дыпломная работа, якую абараніў цяперашні работнік Беларускай АЭС пасля заканчэння навучання ў міждзяржаўнай адукацыйнай установе вышэйшай адукацыі «Беларуска-Расійскі Універсітэт».
Дыплом пераможцы Аляксею Попелеву ўручыў намеснік прэм'ер-міністра Беларусі Юрый Назараў, падчас цырымоніі ўзнагароджання пераможцаў конкурсу на суісканне прэміі ўрада за дасягненні ў галіне якасці ў 2021 годзе.
Віншуем пераможцу!
Упэўнены, што дапытлівы склад розуму, здольнасць да аналітычнага мыслення і мэтанакіраванасць маладога спецыяліста будуць у поўнай меры запатрабаваны ў яго прафесійнай кар'еры на Беларускай АЭС.