Знаёмства з горадам і яго славутасцямі пачалося з Вялікай Траецкай вуліцы (былой Жыдоўскай), на якой размешчана Вялікая Харальная сінагога - адна з найстарэйшых сінагог ва ўсёй Еўропе. У ваенны час найпрыгажэйшы будынак сінагогі аказаўся ў самым цэнтры яўрэйскага гета. У ёй утрымліваліся вязні перад адпраўкай у канцлагеры.
Экскурсія працягнулася ў гістарычным цэнтры горада: Старым і Новым замках, касцёле Францішка Ксаверыя.
Работнікі Беларускай АЭС пабывалі ў самым вялікім праваслаўным храме горада - Свята-Пакроўскім кафедральным саборы, у якім захоўваецца цудатворны абраз «Казанскай Божай маці».
Госці з Астраўца таксама наведалі адзіны лютэранскі храм Беларусі - кірху Святога Іаана. У храме знаходзіцца самы стары анкерны гадзіннік Еўропы. У сценах кірхі ўдзельнікі экскурсіі пачулі адзін з найлепшых арганаў Беларусі.
Асобае месца ў падарожжы заняла экскурсія ў размешчаную на беразе Нёмана жамчужыну дойлідства 12 стагоддзя, найстарэйшы храм Беларусі - Каложскую (Свята-Барысаглебскую) царкву.
Выдатная паездка пакінула незабыўныя ўспаміны пра найпрыгожы куток роднай Беларусі.