Прадстаўнікі працоўнага калектыву Беларускай АЭС узялі ўдзел у мітынгу-рэквіеме, які прайшоў у горадзе Астраўцы. Работнікі атамнай станцыі ўсклалі кветкі да помніка савецкім воінам і партызанам, а таксама прынялі ўдзел у аўтапрабегу да помніка лётчыкам і тэхнікам Пастаўскай ваеннай авіяцыйнай школы пілотаў, якія загінулі на навучальным аэрадроме ў першы дзень вайны 22 чэрвеня 1941 г. Ля абеліска адбылося ўрачыстае адкрыццё візуальнай формы ўвекавечання ў рамках абласнога патрыятычнага праекта «Памяць. Адзінства. Перамога».
На Беларускай АЭС, роўна ў 12.00, калектыў дзяржаўнага прадпрыемства «Беларуская АЭС» ушанаваў памяць ахвяр вайны і генацыду, далучыўшыся да Усебеларускай хвіліны маўчання.