Смутнае мерапрыемства прайшло ля помніка савецкім воінам і партызанам. Ушанаваць памяць ахвяр Хатыні і ўсіх загінуўшых у гады Вялікай Айчыннай вайны прыйшлі кіраўнікі Астравецкага раёна, работнікі прадпрыемстваў і арганізацый Астраўца, прадстаўнікі грамадскіх арганізацый.
Завяршыўся мітынг-рэквіем хвілінай маўчання і ўскладаннем кветак да помніка.