Візіт праходзіў у рамках падрыхтоўкі да маючай адбыцца партнёрскай праверкі САА АЭС-МЦ.
Кіраўнік дэлегацыі, кіраўнік каманды карпаратыўных партнёрскіх праверак Маскоўскага цэнтра САА АЭС Сяргей Шышкін, па выніках працы місіі адзначыў, што мэтай візіту было вывучэнне мэт і задач прадпрыемства, а таксама атрыманне інфармацыі аб тым, наколькі станцыя, як новы член арганізацыі, выконвае ўскладзеныя на яе карпаратыўныя функцыі.
«Наша размова са спецыялістамі Беларускай АЭС была вельмі эфектыўнай. Нашы партнёры былі адкрытыя, ахвотна падзяліліся сваім вопытам. Мы сустракаліся як з кіраўнікамі прадпрыемства, так і з радавымі спецыялістамі і я лічу, што мэта нашага візіту была цалкам дасягнута» - дадаў кіраўнік дэлегацыі.