Аляксандр Аляксеевіч працуе намеснікам начальніка навучальна-трэніровачнага цэнтра АЭС. Яго жонка, Марына Вітальеўна - інжынер вытворча-тэхнічнага аддзела прадпрыемства. У сям'і Ерыных двое дзяцей: Паліна і Глеб. Дружная сямейная каманда ў поўным складзе і стала ўдзельнікам конкурсу.
Падчас конкурсу яго ўдзельнікі расказалі пра гісторыю сваіх сем'яў. А таксама прапанавалі на суд журы і гледачоў творчы праект «Гісторыя маёй сям'і ў гісторыі роднага краю».
Пераможцы раённага этапа атрымалі дыпломы і падарункі.
Яшчэ адзін падарунак чакаў прадстаўнікоў Беларускай АЭС ужо на прадпрыемстве. Прафсаюзны камітэт узнагародзіў сям'ю Ерыных пуцёўкай выхаднога дня ў санаторый «Нарач», Федэрацыі Прафсаюзаў Беларусі.