На канферэнцыі былі падведзены вынікі працы прадпрыемства і прафсаюзнага камітэта за 2021 год, вызначаны асноўныя задачы на год сёлетні.
Прагучала справаздача рэвізійнай камісіі аб выніках фінансава-гаспадарчай дзейнасці, разгледжана пытанне аб выкананні каштарысу першаснай прафсаюзнай арганізацыі прадпрыемства за мінулы год, зацверджаны каштарыс на 2022 год.
Таксама былі зацверджаны змены і дадаткі ў калектыўную дамову на 2020-2022 гады.
Старшыня першаснай прафсаюзнай арганізацыі прадпрыемства Марына Пылінская ў сваім дакладзе адзначыла, што прафкаму ўдалося выбудаваць цэласную сістэму ўзаемадзеяння з наймальнікам, якая дазваляе ўвасабляць агульныя мэты ў жыццё, дапамагае выбудоўваць прадуктыўны дыялог і дасягаць высокага ўзроўню сацыяльнага партнёрства. Гэта дазволіла прадугледзець у калектыўнай дамове нормы, якія павышаюць узровень абароны працоўных і сацыяльна-эканамічных правоў работнікаў у параўнанні з нормамі заканадаўства Рэспублікі Беларусь, Генеральнага і тарыфнага пагадненняў.