2 сакавіка 2022 г. гасцямі інфармацыйнага цэнтра АЭС былі навучэнцы сярэдняй школы №2, горада Смаргоні. А сёння ў цэнтры пабывалі навучэнцы Дзіцвянскай і Тарноўскай сярэдніх школ, Лідскага раёна.
Школьнікам распавялі пра Беларускую АЭС, а таксама надалі час прафарыентацыйнай працы, паінфармаваўшы пра навучальныя ўстановы краіны, якія займаюцца падрыхтоўкай спецыялістаў для атамнай электрастанцыі, умовах і асаблівасцях працы ў атамнай энергетыцы.
Педагогі, суправаджаўшыя школьнікаў, падзякавалі работнікам цэнтра за змястоўную экскурсію і паабяцалі абавязкова вярнуцца ў Інфармацыйны цэнтр АЭС з новымі групамі навучэнцаў.