Інфармацыйны цэнтр АЭС навучэнцы наведваюць у рамках вучэбнай праграмы па эканамічнай геаграфіі Беларусі і на прыкладзе работы Беларускай АЭС знаёмяцца з роляй атамнай энергетыкі ў эканоміцы нашай краіны.
Акрамя таго, юныя наведвальнікі інфармацыйнага цэнтра АЭС азнаёмляюцца з канструкцыяй і прызначэннем асноўных аб'ектаў атамнай электрастанцыі, прынцыпам працы ядзернай энергетычнай устаноўкі, працай сістэм бяспекі, уплывам АЭС на навакольнае асяроддзе.
28 лютага 2022 года інфармацыйны цэнтр Беларускай АЭС наведалі школьнікі Астравецкага раёна. У бліжэйшыя тыдні іх прыкладу рушаць услед навучэнцы школ Ашмянскага, Смаргонскага, Іўеўскага, Шчучынскага і іншых раёнаў Гродзенскай вобласці.
Больш падрабязна аб наведванні інфармацыйнага цэнтра Беларускай АЭС можна даведацца тут https://www.belaes.by/ru /infotsentr/obshchaya-informatsiya.html
Усе экскурсіі праводзяцца выключна на бясплатнай аснове. А вось выкарыстанне ахоўных масак з'яўляецца абавязковым!