Высокай узнагароды прадпрыемства ўдастоена «за ўнікальнасць, высокую тэхналагічнасць, сацыяльную значнасць і разнастайнасць адкрытых перспектыў для розных сектараў эканомікі Рэспублікі Беларусь».
Конкурс «Лепшы будаўнічы прадукт года» - гэта найбуйнейшы прафесійны конкурс будаўнічай галіны Беларусі. Місія конкурсу накіравана на павышэнне якасці будаўніцтва ў Рэспубліцы Беларусь праз развіццё канкурэнтных адносін паміж прадпрыемствамі і арганізацыямі, якія прапануюць на рынку сваю прадукцыю і паслугі.
У журы конкурсу ўваходзяць больш за 30 экспертаў - прадстаўнікоў вядучых НДІ ў будаўніцтве, выпрабавальных цэнтраў, інжынірынгавых, праектных арганізацый, органаў па сертыфікацыі будаўнічых матэрыялаў і вырабаў, работ, паслуг, устаноў адукацыі