Беларускі энергетычны і экалагічны форум з'яўляецца папулярнай міжнароднай пляцоўкай для абмеркавання пытанняў па павышэнню энергаэфектыўнасці, абмену прафесійнымі ведамі і вопытам, умацаванню і развіццю супрацоўніцтва.
У рамках форуму праходзяць міжнародныя спецыялізаваныя выставы «Энергетыка. Экалогія. Энергазберажэнне. Электра», Oil&Gas Technologies, «Атамэкспа-Беларусь», «Экспасвет», «Водныя і паветраныя тэхналогіі», «Экспагорад».
Удзельнікі прадставяць сучаснае абсталяванне і тэхналогіі для вытворчасці і размеркавання электрычнай і цеплавой энергіі, аўтаматызаваныя сістэмы, энерга - і рэсурсазберагальныя тэхналогіі.
Беларуская АЭС будзе прадстаўлена ў аб'яднаным стэндзе Міністэрства энергетыкі Рэспублікі Беларусь. Увазе наведвальнікаў будзе прапанаваны відэафільм аб ходзе збудавання першай беларускай атамнай электрастанцыі: ад пошукавых работ на будаўнічай пляцоўцы да прыёмкі энергаблока №1 у прамысловую эксплуатацыю. На стэндзе будзе дэманстравацца дэталёвы макет энергаблока, а спецыялісты інфармацыйнага цэнтра Беларускай АЭС дадуць неабходныя тлумачэнні і адкажуць на пытанні. Інфармацыйныя брашуры і буклеты кожны наведвальнік стэнда атрымае ў падарунак. А праверыць свае веды ў ядзернай энергетыцы можна будзе з дапамогай займальнай інтэрактыўнай гульні.