Стэнд Беларускай АЭС прадстаўлены ў аб'яднанай экспазіцыі Міністэрства энергетыкі Рэспублікі Беларусь.
Адразу пасля афіцыйнага адкрыцця форуму стэнд наведаў Міністр энергетыкі В. М. Каранкевіч.
Намеснік галоўнага інжынера атамнай электрастанцыі па вытворча-тэхнічнаму забеспячэнню АЭС Б.П. Парамонаў адказаў на пытанні журналістаў, якія асвятляюць ход мерапрыемства.
Прадстаўнікі Беларускай АЭС таксама прымуць удзел у працы круглага стала «Эканамічныя і экалагічныя аспекты ядзернай энергетыкі» і іншых мерапрыемствах форуму.