У працэсе гарачай абкаткі спецыялісты правераць працаздольнасць асноўнага абсталявання энергаблока на адпаведнасць патрабаванням праектнай дакументацыі, уключаючы адпаведнасць нормам бяспекі пры эксплуатацыі. Усё асноўнае і дапаможнае абсталяванне і сістэмы РУ выпрабоўваюцца пры працоўных параметрах: тэмпература цепланосбіта першага контуру РУ дасягае 280 градусаў, а ціск - 160 атмасфер.