Рэспубліканскае унітарнае прадпрыемства

Беларуская атамная
электрастанцыя

Адрас:

Рэспубліка Беларусь, 231220, Гродзенская вобласць, Астравецкі р-н,

Варнянскі с/с, 2/7, адміністрацыйна-лабараторна-бытавы корпус (00UYA)

Е-mail: belaes@belaes.by

Інфармацыйны цэнтр АЭС: ic@belaes.by

Тэлефоны:

Прыёмная: +375 (1591) 4-53-59, fax: +375 (1591) 4-54-00

Аддзел кадраў: +375 (1591) 45-357; +375 (1591) 46-696

Бухгалтэрыя: +375 (1591) 46-358

Інфармацыйны цэнтр АЭС: +375 1591 46 605

27.07.2021

Беларусь разлічвае надаць імпульс развіццю ядзерных тэхналогій

Крыніца: Аддзел інфармацыі і грамадскіх сувязяў

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка сёння сустрэўся з прэзідэнтам Нацыянальнага даследчага цэнтра "Курчатаўскі інстытут" Міхаілам Кавальчуком, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Гэта сустрэча, як часта кажуць, можа стаць гістарычнай, таму што яна надасць дадатковы імпульс развіццю ядзерных тэхналогій у Беларусі", - заявіў Аляксандр Лукашэнка.

Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што расійскія навукоўцы займаюць вядучыя пазіцыі ў свеце - пачынаючы ад мірнага атама да самых сучасных навуковых распрацовак. Расiяне - галоўныя партнёры навукоўцаў Беларусі ў многіх даследаваннях. У сферы выкарыстання атамнай энергіі краіны бачаць вялікія перспектывы для сумеснага супрацоўніцтва.

"Калісці я наведаў наш ядзерны цэнтр у Соснах (Аб'яднаны інстытут энергетычных і ядзерных даследаванняў. - заўвага БЕЛТА). Вельмі ўважліва глядзеў за ім, да гэтага часу прыглядаюся. Шчыра кажучы, я ўвесь час думаю, як бы нам актывізавацца ў гэтым цэнтры", - сказаў Прэзідэнт. На яго думку, інстытут у Соснах уяўляе сабой вялікую каштоўнасць і мае навуковы патэнцыял.

У лютым Курчатаўскі інстытут і Нацыянальная акадэмія навук Беларусі заключылі пагадненне аб супрацоўніцтве. Для яго рэалізацыі распрацаваны праект дарожнай карты супрацоўніцтва да 2030 года. "Ведайце, што я буду падтрымліваць усе прапановы. Ведаю, што ў вас аж, па-мойму, з 44 мерапрыемстваў распрацавана саюзная праграма", - дадаў кіраўнік дзяржавы. Аляксандр Лукашэнка таксама адзначыў асаблівую ролю дзяржаўнага сакратара Саюзнай дзяржавы Дзмітрыя Мезенцава ў развіцці супрацоўніцтва па гэтых кірунках.

Курчатаўскі інстытут аказваў падтрымку беларускім калегам пры будаўніцтве атамнай электрастанцыі. "Вы навучылі вельмі многаму нас. Мы гатовы будаваць гэтыя станцыі, - падкрэсліў Прэзідэнт. - На тых станцыях, якія будуюцца (расіянамi. - заўвага БЕЛТА), мы можам прымаць удзел, не кажучы ўжо пра тэрыторыі Расіі, калі будуць узводзіцца такія атамныя станцыі".

"Словам, вельмі шмат пытанняў, - падсумаваў Прэзідэнт. - Я хачу, каб гэта сустрэча была гістарычнай. Каб мы ад гэтага пачалі нейкі сур'ёзны адлік для развіцця ядзернай энергетыкі ў Беларусі"

Фота: president.gov.by

Апошняя змена 27.07.2021
© 2010- Дзяржаўнае прадпрыемства «Беларуская АЭС». Ўсе правы абаронены. Пры любым выкарыстанні матэрыялаў сайта, актыўная спасылка на www.belaes.by абавязковая.
На сайце працуе сістэма праверкі памылак. Выявіўшы недакладнасць у тэксце, вылучыце яе і націсніце Ctrl + Enter.
Яндекс.Метрика
Распрацоўка: ЦВР-Кастрычніцкі
Даслаць паведамленне аб памылцы