Візіт венгерскай дэлегацыі ў Астравецкі раён праходзіў у адпаведнасці з Мемарандумам аб намеры супрацоўніцтва ў эканамічнай і сацыяльнай сферы паміж Астравецкім раённым выканаўчым камітэтам і адміністрацыяй г. Гер'ен, паблізу якога пачынаецца будаванне АЭС Пакш-2.
Як і Беларуская АЭС, атамная электрастанцыя Пакш-2 будзе ўзведзена па расійскім праекце АЭС-2006. Таму, гасцям прадпрыемства было цікава пазнаёміцца не толькі з горадам энергетыкаў Астраўцом, але і ўбачыць на свае вочы аб'екты Беларускай АЭС.
Традыцыйна, знаёмства з атамнай электрастанцыяй пачалося ў вучэбна-трэніровачным цэнтры АЭС, дзе ўдзельнікі візіту азнаёміліся з працай поўнамаштабнага трэнажора блокавага пульта кіравання атамнай электрастанцыі.
У інфармацыйным цэнтры гасцям прадпрыемства распавялі аб інфармаванні грамадскасці, а таксама пазнаёмілі з асаблівасцямі праекта АЭС-2006.
Ужо на вытворчай пляцоўцы атамнай электрастанцыі члены венгерскай дэлегацыі пабывалі ля пырскальных басейнаў, ацанілі маштаб будынка рэактара, пабывалі ў «нулявога» кіламетра ядзернай энергіі - будынка КРПЭ-330 кВ (камплектная размеркавальная прылада элегазавая).
«Гэта электрастанцыя нават не 21, а 22 стагоддзя!» - эмацыйна падзяліўся сваімі ўражаннямі пасля заканчэння экскурсіі Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Венгрыі ў Рэспубліцы Беларусь Жолт Чутара.
«Атамная станцыя жыве! Горад жыве! Убачанае сёння зрабіла на мяне вельмі добрае ўражанне!» - дадаў дыпламат.
«У нашым горадзе будуецца такая ж станцыя і мы вельмі шчаслівыя, што ўбачылі добры ўзор, добры прыклад» - сказаў кіраўнік адміністрацыі г.Гер'ен Каралi Рамханi.