У ранейшыя гады канцэрты, урачыстыя сходы і іншыя мерапрыемствы стваралі светлую, святочную атмасферу ў самы кароткі светлавы дзень года. Нажаль, 2020 год адрознiваецца ад усіх папярэдніх і па зразуметых прычынах у праграму свята былі ўнесены істотныя змены.
У Дзень энергетыка святочны настрой работнікам Беларускай АЭС не стваралі канцэртныя нумары ў святочнай зале, а ўрачыстасць, якая прайшла ў папулярным цяпер, відэафармаце. А таксама, усведамленне свайго ўкладу ў рэалізацыю самага маштабнага энергетычнага праекта краіны. І гэты ўклад, вядома, быў ацэнены па вартасці.
За шматгадовую, добрасумленную працу, прафесійнае майстэрства, значны асабісты ўклад у развіццё і ўдасканаленне Беларускай энергетычнай сістэмы, а таксама ў сувязі з прафесійным святам - Днём энергетыка Ганаровай граматай Міністэрства энергетыкі Рэспублікі Беларусь узнагароджаны Новікаў Ігар Несцеравіч, начальнік вытворчага аддзела ўпраўлення капітальнага будаўніцтва АЭС.
Падзякай Міністэрства энергетыкі Рэспублікі Беларусь узнагароджаны Кахаеў Сяргей Уладзіміравіч, начальнік цэха забяспечваючых сістэм.
Граматамі і падзякамі ДВА «Белэнерга» узнагароджаны Турэльскі Віктар Епіфанавіч - намеснік галоўнага інжынера па эксплуатацыі АЭС, Маслаў Аляксандр Аляксеевіч - начальнік аператыўна-вытворчай службы, Лямін Вадзім Пятровіч – начальнік інжынерна-тэхнічнага аддзела, Рыс Аляксей Андрэевіч – начальнік планава-эканамічнага аддзела, Лагун Дзмітрый Сяргеевіч – начальнік цэха вентыляцыі і кандыцыянавання, Захарэвіч Юрый Пятровіч - кіроўца аўтамабіля 4 разраду.
Таксама, па традыцыі, больш за 130 работнікаў Беларускай АЭС былі ўзнагароджаны Ганаровымі граматамі і падзякамі прадпрыемства.
Паважаныя калегі!
Віншуем вас з прафесійным святам – Днём энергетыка, з надыходзячымі Калядамі і Новым годам! Жадаем вам і вашым сем'ям, вашым родным і блізкім здароўя, дабрабыту, упэўненасці ў заўтрашнім дні, міру і дабра!