Неабходныя дакументы для атрымання дазволу на наступны этап - доследна-прамысловай эксплуатацыі першага энергаблока - перададзены ў Дзяржатамнагляд.
На этапе доследна-прамысловай эксплуатацыі прадугледжана паслядоўнае засваенне магутнасці рэактарнай устаноўкі (75 – 90 – 100 % ад намінальнай) з правядзеннем неабходных выпрабаванняў, уключаючы рэжым скіду нагрузкі турбагенератара да нуля.
Пасля паспяховага завяршэння выпрабаванняў будзе праведзена комплекснае апрабаванне энергаблока на працягу 15 сутак на намінальнай магутнасці. Па яго завяршэнні першы энергаблок БелАЭС ва ўстаноўленым парадку будзе прыняты прыёмачнай камісіяй у эксплуатацыю.