Пасля дасягнення кожнага ўзроўню магутнасці рэактарнай ўстаноўкі (75 – 90 – 100 %) выпрабаванні будуць ажыццяўляцца са скідамі нагрузкі. У рамках праграмы прадугледжаны і планавыя прыпынкі энергаблока.
Сёння на першым энергаблоку прыступілі да выпрабаванняў абсталявання на ўзроўні магутнасці рэактарнай устаноўкі 75% ад намінальнай.