Рэспубліканскае унітарнае прадпрыемства

Беларуская атамная
электрастанцыя

Адрас:

Рэспубліка Беларусь, 231220, Гродзенская вобласць, Астравецкі р-н,

Варнянскі с/с, 2/7, адміністрацыйна-лабараторна-бытавы корпус (00UYA)

Е-mail: belaes@belaes.by

Інфармацыйны цэнтр АЭС: ic@belaes.by

Тэлефоны:

Прыёмная: +375 (1591) 4-53-59, fax: +375 (1591) 4-54-00

Аддзел кадраў: +375 (1591) 45-357; +375 (1591) 46-696

Бухгалтэрыя: +375 (1591) 46-358

Інфармацыйны цэнтр АЭС: +375 1591 46 605

31.08.2020

Беларускія байцы завяршылі працоўны семестр

Крыніца: Астравецкая праўда

Падвядзенне вынікаў, узнагароджанне пераможцаў, словы падзякі і фінальная песня - вось і завяршыўся для байцоў-студэнтаў трэці працоўны семестр на Усебеларускай маладзёжнай будоўлі.

У апошні раз у гэтым годзе байцы студэнцкіх будаўнічых атрадаў, якія працавалі на Беларускай АЭС і будуемых аб'ектах горада, а таксама запрошаныя госці сабраліся ў кінаканцэртнай зале, каб развітацца з горадам маладосці - так яны назвалі Астравец.

- Сёння трохі незвычайны дзень: з усмешкай на вуснах і павалокай суму ў вачах, - адзначыла камандзір рэспубліканскага штаба студэнцкіх атрадаў ЦК ГА БРСМ Надзея Шахоўская. - Сёння вы раз'едзецца па хатах, але , спадзяюся, не забудзецеся насычаны разнастайнымі падзеямі час, праведзены ў горадзе маладосці. Дзякуй усім удзельнікам Усебеларускай маладзёжнай будоўлі, мясцовай уладзе, якая падала нам месцы для правядзення вольнага часу, працадаўцам, якія прымаюць нас, давяраюць рознага віду работы і клапоцяцца, як пра сваіх дзяцей.

У сваю чаргу намеснік генеральнага дырэктара па ідэалагічнай працы, кадрах і сацыяльных пытаннях ТАА «Гроднапрамбуд» Аляксей Равяка выказаў удзячнасць студатрадаўцам за працу і ўручыў лепшым «байцам» граматы і грашовыя прэміі.

За два месяцы хлопцы не толькі працавалі на аб'ектах Астраўца і Беларускай АЭС, але і ўдзельнічалі ў розных мерапрыемствах: творчыя конкурсы, святы, інтэлектуальныя і спартыўныя спаборніцтвы. На закрыцці былі агучаны іх вынікі, а пераможцы атрымалі граматы і прызы. Больш за ўсё аказалася ў студатрада «Эўрыка» - ён жа стаў і лепшым атрадам Усебеларускай маладзёжнай будоўлі па сукупнасці ўсіх паказчыкаў.

Кожны з атрадаў прадэманстраваў жартоўная відэа, як ім працавалася і жылося ў Астраўцы. Завяршэннем ўрачыстага мерапрыемства стала фінальная песня «Горад маладосці». Расставацца заўсёды нялёгка, але праз год на Усебеларускай маладзёжнай будоўлі зноў будуць рады прыняць байцоў. Таму многія з іх казалі Астраўцу не «бывай», а «да пабачэння».

Апошняя змена 31.08.2020

Медыя

© 2010- Дзяржаўнае прадпрыемства «Беларуская АЭС». Ўсе правы абаронены. Пры любым выкарыстанні матэрыялаў сайта, актыўная спасылка на www.belaes.by абавязковая.
На сайце працуе сістэма праверкі памылак. Выявіўшы недакладнасць у тэксце, вылучыце яе і націсніце Ctrl + Enter.
Яндекс.Метрика
Распрацоўка: ЦВР-Кастрычніцкі
Даслаць паведамленне аб памылцы