У рамках акцыі, якая працягнецца з 1-га па 10-га верасня 2020 г., на прадпрыемстве правядуць трэніроўкі з персаналам па эвакуацыі з будынкаў у выпадку пажару і супрацьаварыйныя трэніроўкі.
У структурных падраздзяленнях пройдуць лекцыі і гутаркі на тэмы арганізацыі аховы працы, электрабяспекі, пажарнай бяспекі, аказанні першай дапамогі, прафілактыкі COVID-19 і інш.
У жылым фондзе прадпрыемства будзе праверана праца аўтаматычных пажарных апавяшчальнікаў, а ў інфармацыйным цэнтры АЭС раскажуць пра бяспеку атамнай электрастанцыі як арганізаваным групам, так і індывідуальным наведвальнікам.