У рамках акцыі інфармацыйны цэнтр Беларускай АЭС у г. Астраўцы запрашае арганізаваныя групы навучэнцаў, працоўных калектываў, а таксама грамадзян усіх узроставых катэгорый у індывідуальным парадку на цікавыя і пазнавальныя экскурсіі.
Падчас экскурсіі супрацоўнікі інфармацыйнага цэнтра АЭС у даступнай форме раскажуць аб бяспецы атамнай электрастанцыі, ўплыве АЭС на навакольнае асяроддзе, стратэгіі абыходжання з радыеактыўнымі адходамі і адпрацаваным ядзерным палівам.
Усе экскурсіі бясплатныя.
Кожнаму наведвальніку - інфармацыйны, ілюстраваны буклет у падарунак!
Распарадак працы і кантакты інфармацыйнага цэнтра АЭС тут