Рэспубліканскае унітарнае прадпрыемства

Беларуская атамная
электрастанцыя

Адрас:

Рэспубліка Беларусь, 231220, Гродзенская вобласць, Астравецкі р-н,

Варнянскі с/с, 2/7, адміністрацыйна-лабараторна-бытавы корпус (00UYA)

Е-mail: belaes@belaes.by

Інфармацыйны цэнтр АЭС: ic@belaes.by

Тэлефоны:

Прыёмная: +375 (1591) 4-53-59, fax: +375 (1591) 4-54-00

Аддзел кадраў: +375 (1591) 45-357; +375 (1591) 46-696

Бухгалтэрыя: +375 (1591) 46-358

Інфармацыйны цэнтр АЭС: +375 1591 46 605

27.08.2020

Нацплан па выкананні рэкамендацый місіі МАГАТЭ па ацэнцы ядзерна-энергетычнай інфраструктуры рыхтуецца ў Беларусі

Крыніца: Міністэрства энергетыкі Рэспублікі Беларусь

У Беларусі рыхтуецца Нацыянальны план па выкананні прапаноў і рэкамендацый, атрыманых па выніках місіі МАГАТЭ па комплекснай ацэнцы нацыянальнай ядзерна-энергетычнай інфраструктуры.

У сакавіку гэтага года місія МАГАТЭ правяла комплексную ацэнку нацыянальнай ядзерна-энергетычнай інфраструктуры Беларусі. Справаздача па выніках гэтай працы размешчана ў адкрытым доступе на сайце агенцтва, што дэманструе адкрытасць нашай краіны ў пытаннях рэалізацыі нацыянальнай ядзернай энергетычнай праграмы. Вядзецца праца па фарміраванні праекта нацыянальнага плана па выкананні прапаноў і рэкамендацый, атрыманых па выніках названай місіі.

Прынцыповая пазіцыя Рэспублікі Беларусь заключаецца ў развіцці ўсебаковага партнёрства з МАГАТЭ. Гэта аўтарытэтная міжнародная арганізацыя аказвае нашай краіне кансультацыйную і экспертную падтрымку, Метадалагічную і тэхнічную дапамогу ў рамках нацыянальнай ядзернай энергетычнай праграмы, у тым ліку па пытаннях стварэння нарматыўнай прававой базы ў галіне ядзернай энергетыкі, энергетычнага планавання, падрыхтоўкі кадраў і іншым.

У перыяд з 2012 па 2020 гады Беларусь наведалі ключавыя місіі МАГАТЭ, рэкамендаваныя для краін, якія будуюць сваю першую АЭС - па ацэнцы нацыянальнай ядзерна-энергетычнай і рэгулюючай інфраструктуры, пляцоўкі з улікам знешніх уздзеянняў, аварыйнай гатоўнасці і рэагаванні, а таксама ўліку і кантролі ядзерных матэрыялаў, аналізу эксплуатацыйнай бяспекі. Эксперты МАГАТЭ неаднаразова пацвярджалі бяспеку Беларускай атамнай электрастанцыі. Іх рэкамендацыі і прапановы ўлічаны пры фарміраванні нацыянальных праграм і планаў, звязаных з будаўніцтвам БелАЭС.

Акрамя таго, прынята рашэнне аб запрашэнні місіі МАГАТЭ па фізічнай абароне ядзернага матэрыялу. Адпаведнае запрашэнне накіравана ў сакратарыят агенцтва.

Беларусь з'яўляецца членам Міжнароднага агенцтва па атамнай энергіі (МАГАТЭ) з моманту яго стварэння – 29 ліпеня 1957 года. З 2015 года Беларуская АЭС штогод прадстаўляе ўласную экспазіцыю на Генеральнай канферэнцыі Міжнароднага агенцтва па атамнай энергіі.

Апошняя змена 27.08.2020
© 2010- Дзяржаўнае прадпрыемства «Беларуская АЭС». Ўсе правы абаронены. Пры любым выкарыстанні матэрыялаў сайта, актыўная спасылка на www.belaes.by абавязковая.
На сайце працуе сістэма праверкі памылак. Выявіўшы недакладнасць у тэксце, вылучыце яе і націсніце Ctrl + Enter.
Яндекс.Метрика
Распрацоўка: ЦВР-Кастрычніцкі
Даслаць паведамленне аб памылцы