Важнейшай падзеяй жніўня для энергетыкі Беларусі стала загрузка ядзернага паліва ў рэактар першага энергаблока БелАЭС. У матэрыяле, прысвечаным гэтай падзеі, пазначаны асноўныя перавагі рэалізацыі ў краіне ядзернай энергетычнай праграмы («Ядзерная энергетыка»).
Спецыялістам у галіне электраэнергетыкі адрасаваны артыкулы аб дыягностыцы стану і прадаўжэнні эксплуатацыі турбін, адпрацаваўшых свой рэсурс, і методыцы разліку сумарных страт спажываемай актыўнай магутнасці ў гадзіны максімальных нагрузак энергасістэмы («Электраэнергетыка»). Працягваецца публікацыя матэрыялаў аб нарматыўным рэгуляванні якасці поліэтыленавых газаправодаў, мадэрнізацыі газаразмеркавальнай сістэмы і ўкараненні лічбавых інавацый у сферы абслугоўвання спажыўцоў газу («Газазабеспячэнне»).
Перад пачаткам ацяпляльнага сезона суб'ектам гаспадарання будуць карысныя матэрыялы пра патрабаванні да праверкі і выпрабаванняў аўтаматычных выключальнікаў і УЗО, а таксама да наладкi і абслугоўвання сістэм аўтаматычнага рэгулявання тэмпературы на цеплавытоках спажыўцоў («Дзяржаўны энергагазнагляд»).
У новым нумары прадстаўлены вопыт развіцця электраацяплення ў Еўрапейскім саюзе («Міжнароднае супрацоўніцтва і вопыт»), разгледжаны напрацоўкі ў галіне трэнажорнай падрыхтоўкі дыспетчарскага персаналу і псіхалагічнага забеспячэння прафесійнай дзейнасці энергетыкаў («Падрыхтоўка кадраў»). У рубрыцы «Права» публікуюцца каментары да Правіл па забеспячэнню прамысловай бяспекі пры эксплуатацыі тэхналагічных трубаправодаў, а таксама традыцыйны агляд навін заканадаўства за ліпень - жнівень.
Да 90-годдзя Беларускай энергасістэмы часопіс адкрывае рубрыку, прысвечаную гэтай знамянальнай даце. Кароткі нарыс гісторыі развіцця айчыннай электраэнергетыкі з моманту яе стварэння да 2005 года чытайце ва ўкладцы свежага нумара.
Больш падрабязна са зместам часопіса можна азнаёміцца тут