Рэспубліканскае унітарнае прадпрыемства

Беларуская атамная
электрастанцыя

Адрас:

Рэспубліка Беларусь, 231220, Гродзенская вобласць, Астравецкі р-н,

Варнянскі с/с, 2/7, адміністрацыйна-лабараторна-бытавы корпус (00UYA)

Е-mail: belaes@belaes.by

Інфармацыйны цэнтр АЭС: ic@belaes.by

Тэлефоны:

Прыёмная: +375 (1591) 4-53-59, fax: +375 (1591) 4-54-00

Аддзел кадраў: +375 (1591) 45-357; +375 (1591) 46-696

Бухгалтэрыя: +375 (1591) 46-358

Інфармацыйны цэнтр АЭС: +375 1591 46 605

24.08.2020

Байцы Усебеларускай маладзёжнай будоўлі паўдзельнічалі ў «АтамФЭСЦе»

Крыніца: Астравецкая праўда

Амаль два месяцы ў Астраўцы працуюць студэнты розных ВНУ нашай краіны - ў каторы раз на трэці працоўны семестр рабят прымаюць падрадныя арганізацыі, якія будуюць горад энергетыкаў і Беларускую АЭС.

Студэнты не толькі працуюць, але і адпачываюць.

- Практычна кожны дзень у нас праходзяць мерапрыемствы і акцыі, - распавёў камісар Усебеларускай маладзёжнай будоўлі Мікіта Саўкін. - Спаборніцтвы па футболе, валейболе, настольным тэнісе, цаліннае 8 Сакавіка - у гэтым годзе разам з намі працуюць і дзяўчаты - і Новы год, конкурс цалінных лагераў - усё гэта і многія іншыя мерапрыемствы запомняцца надоўга.

Падарожнічаюць хлопцы і па раёне: пабывалі ў самых прыгожых месцах Астравеччыны і выпрабавалі сілы і спрыт, прайшоўшы трасу вяровачнага гарадка спартыўна-аздараўленчага комплексу «Імпульс». Эмоцыі і ўражанні, кажуць, атрымалі незабыўныя.

А ў мінулыя выхадныя ўсе атрады зноў сабраліся разам, каб прадэманстраваць таленты ў стаўшым ужо традыцыйным «АтамФЭСЦе».

- У нядзелю ў кінаканцэртнай зале «Астравец» сабралася 5 атрадаў. Хлопцы з 6-га працуюць і ў выхадныя , - кажа Мікіта Саўкін.

«АтамФЭСТ» - творчы фестываль. На яго студатрадаўцы прадставілі па адным нумары ў трох намінацыях: «Харэаграфія», «Музыка», «Арыгінальны жанр».

Песні, фокусы, тэатральныя пастаноўкі, танцы - фантазіі і творчым здольнасцям студэнтаў можна было пазайздросціць. Што да вынікаў фэсту, то імёны пераможцаў журы вырашыла захаваць у таямніцы - іх абвесцяць на закрыцці семестра.

Літаральна праз некалькі дзён хлопцы пакінуць Астравец - раз'едуцца па сваіх гарадах і ВНУ з надзеяй у наступным годзе сустрэцца зноў у горадзе маладосці Астраўцы.

Апошняя змена 24.08.2020
© 2010- Дзяржаўнае прадпрыемства «Беларуская АЭС». Ўсе правы абаронены. Пры любым выкарыстанні матэрыялаў сайта, актыўная спасылка на www.belaes.by абавязковая.
На сайце працуе сістэма праверкі памылак. Выявіўшы недакладнасць у тэксце, вылучыце яе і націсніце Ctrl + Enter.
Яндекс.Метрика
Распрацоўка: ЦВР-Кастрычніцкі
Даслаць паведамленне аб памылцы