У рамках акцыі жанчыны прадпрыемства сабралі шкарпэткі, прасціны, навалачкі, пялёнкі, памперсы, ручнікі. Усё гэта, а таксама свежая выпечка, прысмакі і многае іншае было перададзена ў Міхалішкаўскую ўчастковую бальніцу Астравецкага раёна, у якой знаходзяцца на дзяржаўным забеспячэнні пажылыя людзі, якія засталіся без апекі.
На жаль, у сувязі з карантынам, наведаць пажылых людзей асабіста не ўдалося. Тым не менш, галоўны ўрач бальніцы Генрых Генрыхавіч Калтан запэўніў гасцей з Беларускай АЭС, што ўсе падарункі будуць адданыя пацыентам бальніцы.
Удзельнікі дабрачыннай акцыі сабралі не толькі гатовыя да выкарыстання рэчы, але і пражу для вязання. З яе ўдзельнікі «Жаночага клуба» Астравецкай школы мастацтваў звяжуць цёплыя рэчы, якія таксама будуць перададзены ў Міхалішкаўскую ўчастковую бальніцу.