Гэта не першы ўдзел работнікаў атамнай электрастанцыі ў мерапрыемстве. Супрацоўнікі Беларускай АЭС з'яўляюцца пастаяннымі ўдзельнікамі акцыі з 2013 года. За гэты час атамшчыкі пасадзілі ні адзін гектар лесу ў Астравецкім раёне.
Сёлета атрад валанцёраў працаваў у Міхалішкаўскім лясніцтве. Работнікі лясніцтва, на чале з Яўгенам Волкавым, паклапаціліся аб наяўнасці інвентара, саджанцаў хвоі і прахалоднага бярозавіку.
Стараннямі работнікаў Беларускай АЭС лясныя ўгоддзі Астраветчыны папоўніліся яшчэ адным гектарам, на якім былі пасаджаныя 6 тысяч маладых саджанцаў хвоі.