Ключавой тэмай выпуску з'яўляюцца мерапрыемствы XXIV Беларускага энергетычнага і экалагічнага форуму. На старонках №20 карэспандэнты выдання распавядаюць аб канферэнцыі «Міжнародны вопыт рэалізацыі стратэгіі ўстойлівага развіцця», тэматычным круглым стале «Аб грамадскім кантролі ў атамнай энергетыцы на прыкладзе беларускай АЭС: «нулявы замер» і міжнародная экспертыза матэрыялаў». Без увагі галіновага выдання не засталіся такія мерапрыемствы, як Smart Energy Forum і II пасяджэнне нямецка-беларускай рабочай групы «Комплексная аптымізацыя энергетычнай сістэмы».
Акрамя таго, у №20 можна прачытаць аб Рэспубліканскім галіновым аглядзе-конкурсе аматарскай мастацкай творчасці, які прайшоў у Полацку з 18 па 20 кастрычніка.
Тэма дабрачыннасці і клопату аб блізкіх падымаецца ў тэксце «Цуд з воўны». Карэспандэнт выдання распавядае пра клуб «28 завес», які быў арганізаваны намаганнямі апаратчыка хімвадаачысткі Мiнскай ЦЭЦ-4 Веры Фраловай для дапамогі неданошаным дзецям…
Чытаць газету «Энергетыка Беларусі» разам з намі!