Спадарыня Алаізія Вергетэр пабывала ў інфармацыйным цэнтры АЭС, агледзела горад энергетыкаў Астравец, азнаёмілася з падрыхтоўкай персаналу ў вучэбна-трэніровачным цэнтры атамнай электрастанцыі, наведала Цэнтральны пункт кіравання Беларускай АЭС і іншыя аб'екты будуемай атамнай электрастанцыі.
Актуальныя пытанні рэалізацыі беларускай ядзернай энергетычнай праграмы былі абмеркаваны падчас сустрэчы пасла з намеснікам Міністра энергетыкі Рэспублікі Беларусь Міхаілам Іванавічам Міхадзюком і генеральным дырэктарам дзяржаўнага прадпрыемства «Беларуская АЭС» Міхаілам Васільевічам Філімонавым.