Адкрыла канікулярны тыдзень у інфармацыйным цэнтры АЭС група навучэнцаў сярэдняй школы № 5 горада Смаргоні. Супрацоўнікі цэнтра распавялі школьнікам аб ядзернай энергетыцы і Беларускай атамнай электрастанцыі, яе бяспецы, пазнаёмілі з макетамі асноўнага абсталявання і яго значэнні.
А самыя вялікія эмоцыі выклікала спаборніцтва у «вытворчасці» электраэнергіі на велатрэнажоры.
Чакаюць юных гасцей у інфацэнтры АЭС і ў астатнія дні школьных канікул.
Дарэчы, сёлета ў інфармацыйным цэнтры АЭС пабывала ўжо амаль 3 тысячы чалавек. І гэта на 620 чалавек больш, чым за ўвесь 2018 год!