У цяперашні час абсталяванне КРУЭ-330 кВ БелАЭС звязана з энергасістэмай па трох высакавольтных лініях 330 кВ: «Беларуская АЭС – Паставы №1», «Беларуская АЭС – Мінск Паўночная», «Беларуская АЭС – Смаргонь».
У выніку ўключэння новага абсталявання і ВЛ 330 кВ забяспечана неабходная надзейнасць электразабеспячэння пляцоўкі Беларускай АЭС для правядзення далейшых пуска-наладачных работ. Уведзеныя ў працу ВЛ 330 кВ «Беларуская АЭС-Мінск Паўночная» і ВЛ 330 кВ «Беларуская АЭС-Смаргонь» дазволілі павысіць надзейнасць энергазабеспячэння аб'ектаў Мінскай і Гродзенскай абласцей.