У спаборніцтвах прынялі ўдзел каля 300 спецыялістаў прадстаўнікоў арганізацый і прадпрыемстваў Гродзенскай вобласці, пераможцаў раённых этапаў спаборніцтваў санітарных дружын.
Кожная каманда павінна была пераадолець 6 этапаў, падчас якіх аказвалася першая медыцынская дапамога умоўнай пацярпелым.
Суддзі таксама ацэньвалі табельнае аснашчэнне санітарнай дружыны, умення працаваць у ачагу камбінаванага паражэння, хімічнага паражэння, у ачагу інфекцыйнага захворвання і іншыя навыкі. Удзельнікі прайшлі праверку тэарэтычных ведаў і прадэманстравалі здольнасці ў творчым конкурсе.
Санітарная дружына Беларускай АЭС, у складзе: Вараб'ёвай І.В., Парамонавай М.С., Шардыка Ю.С., Крышневай М.В., Гегеня Е.Н., Шаблоўскай А.Г. і Давыдчык М.М., Кавалёвай В.Ю., Міхайлавай Я.У. Церашковай Н.А., Варановіч А.Л., Сарока О.В., Цвятковай М.А., Цярэшка А.І. заваявала прызавыя месцы на чатырох этапах, а па выніках усіх спаборніцтваў заняла 2-е агульнакаманднае месца, апярэдзіўшы шматлікія санітарныя дружыны вобласці. А камандзір каманды Вараб'ёва І.В. стала трэцяй у намінацыі камандзіраў.
Вялікі ўклад у падрыхтоўку каманды ўнеслі: кіраўніцтва прадпрыемства, Астравецкая цэнтральная раённая бальніца, Астравецкі раённы аддзел па надзвычайных сітуацыях.
Віншуем каманду з паспяховым выступленнем і жадаем перамогі ў наступных спаборніцтвах!